?

Log in

Папярэднія 10

03 Снж 2010

RoboГОП

Конкурс: пасябруй з Новым!

Originally posted by niakliaeu at Конкурс: пасябруй з Новым!


Код банера тут альбо:

Прапаную банер свайго блогу для профіляў і асобных допісаў у ЖЖ. Далучайце сяброў!

1. Змяшчаеце банер у сваім профілі і асобным пастом (пад  якім адзначаюцца вашыя сябры, якія зрабілі тое самае і
далучыліся да майго блогу, калі яшчэ не далучаныя)
2.
Даеце спасылку на пост сюды - у каментары

Пераможцы - тыя, у каго найбольшая колькасць сяброў зробяць адпаведныя пасты (у тым ліку ў профілі) і далучацца да майго ЖЖ.

Прызы. Першым 100 удзельнікам – фірмовыя шалікі.
Дыскі з песнямі, кнігі з аўтографамі, адмысловыя флэшкі на 2 ГБ – пераможцам.  Галоўны ж пераможца пойдзе са мной на вячэру!

Вынікі - кожны чацвер.

Выслухаю кожнага, пераможам разам!

Націсні
і адзначся ў каментарах
Цэтлікі:

01 Врс 2010

RoboГОП

RoboTV: Купляйце беларускае!

 Купляйце беларускае!

"Купляйце беларускае" - мантра, з якой засыпаюць і прачынаюцца ўсе беларускія чыноўнікі, незалежна ад рангу, звання і выслугі гадоў. Кажуць, што яны так часта прагаворваюць гэтую фразу, што ўжо самі пачынаюць у яе верыць.

Ходзіць нават легенда пра Чорнага Чыноўніка (ЧЧ), які блукае па выставам з беларускімі таварамі і забірае душы тых, хто не купляе беларускае. Гэтым летам ЧЧ ужо пабываў у дзіцячых лагерах, дзе тлумачыў маладым, але ўжо свядомым беларусам перавагі беларускіх тавараў над усім астатнім светам. RoboГОП (http://robohop.net) не стаў чакаць прыходу ЧЧ і, паддаўшыся на шматгадовыя ўгаворы дырэктара Дэпартаменту па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Аляксандра Ліхачэўскага, па ўласнай волі накіраваўся на выставу "Купляйце беларускае!", каб выканаць свой грамадзянскі абавязак...

Глядзець відэа!!!

 
 
Цэтлікі:

26 Жнв 2010

RoboГОП

Як БДУ дбае пра родную мову


Як добранька, што беларуская мова апынулася ў добрых руках! Прынамсі, так ёй пашанцавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце - адміністратары сайту гэтага ўніверсітэта абыйшліся з беларускай мовай вельмі далікатна і нават выдзялілі ёй сціплы, затое самастойны раздзел.

"Глаўнае, што ўсё проста, панятна і кампактна. Руская версія сайта выглядае слішкам перагружанай, харашо, што разработкай беларускага варыянту заняліся сапраўдныя прафесіяналы, якія знаюць толк у вэб-дызайне," - так пракаментаваў ЖЖ-юзэр Vegeek-ng, які адзін з самых першых зацаніў беларускамоўную версію сайта БДУ.

24 Ліп 2010

RoboГОП

МТС і ЖЖ супраць ПДР і ДАІ?


Цікавая рэклама кампаніі МТС была заўважана намі на абсягах інтэрнэту, а калі казаць прама - то на шырока вядомым у не менш шырокіх колах LiveJournal.com. Сутнасць рэкламнага флэш-роліку пра роўмінг заключаецца ў тым, што нейкі дзядзя праязжае на аўтамашыне міма мядзведзя з балалайкай, кавуна, птушкі, пальмы, сонейка і вусатага горца з кінжалам і авечкамі. Усё б нічога, але кіроўца дадзенага транспартнага сродку пастаянна базарыць па мабільным тэлефоне!


Падрабязней...

08 Чэр 2010

RoboГОП

Ваенкамат заблукаў у двух абзацах

 

Варожыя шпіёны і разбуральнікі крохкай беларускай ідэалогіі прабраліся ў самае сэрца апоры і абароны нашай цудоўнай Радзімы - у нашую доблесную і непаўторную армію. Не зразумела, як гэта ў іх атрымалася, але факт дыверсіі навідавоку, нават, калі сказаць больш дакладна, на сцяне: у актавай зале Светлагорскага ваенкамата на самым пачэсным месцы пад Дзяржаўным гербам і партрэтам Прэзідэнта горда красуецца стэнд з тэкстам ваеннай прысягі. І вось менавіта да гэтых некалькіх радкоў, якія павінны прабіць на скупую мужчынскую слязу і абудзіць ў кожным прызыўніку патрэбу ў вяртанні прапісанага ў Канстытуцыі доўгу, менавіта да гэтых двух цудоўных абзацаў дацягнуліся брудныя рукі нядобразычліўцаў.


У выніку мы маем: 2 абзацы, 44 словы і... 5 памылак! Як кажуць, не зачОт, таварыш начальнік.

06 Чэр 2010

RoboГОП

RoboГОП - выратавальнік беларускай анімацыі


- Я не ведаю, дзе сёння можна паглядзець беларускія мультфільмы, - заявіў рэжысёр-аніматар і джазавы музыкант Ігар Волчак у інтэрв'ю TUT.by. Але калі чалавек не ведае, дзе можна купіць семак, то гэта не значыць, што ніводная бабка іх не смажыць і не фасуе ў кулёчкі.

У цяперашні час, калі над Байнэтам навісла пагроза кастрацыі, а кожны мала-мальскі амбіцыйны таварыш заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, RoboГОП вырашыў ударыць анімацыяй па бескультур'ю і бездарожжу. У новым сезоне і ў новым мульт-фармаце Робо працягне змагацца з несправядлівасцю, выцягваць краіну з кола ворагаў, ганьбіць ідэалагічна няправільныя рэчы ну і ўсё такое іншае. Вы хочаце беларускай анімацыі? Яе ў нас ёсць!

З.Ы. За музычку дзякуем Отпечаткам :)


Глядзець відэа!
Цэтлікі: ,

11 Тра 2010

RoboГОП

Но пасаран!

 
Беларуская ідэалогія трымаецца на дзяржаўных сімвалах: сцяг, герб, гімн і прэзідэнт. І толькі грАзныя опы-імпаценты ўсяляк стараюцца дэстабілізаваць ідэалагічную абстаноўку ў краіне.
Чытаць болей...Collapse )

02 Тра 2010

RoboГОП

Як чуІм, так і пішІм

 
Абы разумелі. Так звычайна тлумачаць сваё нежаданне выкарыстоўваць беларускую мову рускамоўныя беларусы. Магчыма, па гэтай жа прычыне рускамоўныя пісары пакідаюць няграматныя надпісы-рэкламу на кожным кроку. Цяжка патлумачыць, чым кіраваліся сабакафобы ля Камароўкі, калі пісалі слова “менемалок”. Напэўна, за праверачнае слова яны ўзялі “меньше”. Такая яна “меншая менемалка”.
Чытаць болей...Collapse )

30 Крс 2010

RoboГОП

Здай бутэлькі - купі ноўтбук!

 
Беларусь - непрызнаны лідэр у галіне IT. У нас ёсць EPAM, ПВТ, маніторы "Інтэграл", а немаўлятам замест казак чытаюць кнігу "Кампутар для чайнікаў", каб ужо ў сярэднім школьным узросце яны маглі прадаваць у сеціве парнуху і матэрыяльна дапамагаць бацькам да тых часоў, пакуль за імі не прыйдзе ўпраўленне "К".

Нават латругі, дапіваючы чарговую пляшку гарэлкі, спрачаюцца не пра баб і палітыку, а пра перавагі Ruby перад PHP 5. Менавіта з-за такіх спрэчак пачынаюцца п'яныя бойкі і панажоўшчына. А раніцай, ахрыплыя ад дэбатаў, яны збіраюць бутэлькі і ідуць у краму, але не... не за апахмелкай, а за ноўтбукам! Як жа інакш давесці, што PHP5 - мінулае стагоддзе?

29 Крс 2010

RoboГОП

Самая сумленная рэклама ў год якасці

 
Галоўнае ў рэкламе - сумленнасць. Пацан сказаў - пацан зрабіў. І пацаноў са сталічнага ЖЭУ №126 не турбуе аб'яўлены год якасці, яны прама заяўляюць: калі патрэбная якасць, то шукай ветра ў полі, а калі не патрэбна - то айда да нас! Цікава, а ці ёсць ў пацаноў у прайсе паслуга "бэк ту новабудоўля" - касыя падаконнікі, шчыліны, дзіравы дах і жудасныя шпалеры?

Папярэднія 10